У новай рэдакцыі выкладзена вызначэнне пражытачнага мінімуму, усталяванае Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 1999 г. «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь».
Так, пад пражытковым мінімумам разумеецца неабходныя для захавання здароўя чалавека, забеспячэння яго жыццядзейнасці мінімальны набор прадуктаў харчавання і нехарчовыя тавары і паслугі, кошт якіх вызначаецца як фіксаваная доля ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання.
Пражытачны мінімум складаецца з:
-мінімальнага набору прадуктаў харчавання;
-нехарчовых тавараў і паслуг.
Мінімальны набор прадуктаў харчавання для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва вызначаецца на падставе нормаў спажывання, якія распрацоўваюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама навуковымі арганізацыямі.
Фіксаваная доля нехарчовых тавараў і паслуг вызначаецца на падставе зводных статыстычных даных (інфармацыі) аб фактычным аб'ёме спажывання малазабяспечанымі грамадзянамі (сем'ямі) нехарчовых тавараў і паслуг.
Даведачна: У цяперашні час да 1 ліпеня 2014 года бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавіка 2014 г. у разліку на адзін месяц складае:
У сярэднім на душу насельніцтва
1212470
Для працаздольнага насельніцтва
1357440
для пенсіянераў
1031330
Для дзяцей ва ўзросце:
да 3 гадоў
1027090
ад 3 да 6 гадоў
1328760
ад 6 да 18 гадоў
1326710
Для дзяцей-студэнтаў
1236240