четверг, 22 мая 2014 г.

Выключнае права пераходу на спрошчаную сістэму падаткаабкладання для некаторых індывідуальных прадпрымальнікаў /Исключительное право перехода на упрощенную систему налогообложения для некоторых индивидуальных предпринимателей



У сувязі з устаноўленым Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2014 г. № 222 новага парадку рэалізацыі адпаведных тавараў,  індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выплачваюць адзіны падатак, пры наяўнасці на ўсе рэалізуемыя тавары дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё ( паступленне), маюць права перайсці на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання з 1 ліпеня або з 1 кастрычніка 2014 г. Для гэтага індывідуальныя прадпрымальнікі адпаведна не пазней за 31 ліпеня або 31 кастрычніка 2014 прадстаўляюць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік апавяшчэнне аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання па форме, устаноўленай Міністэрствам па падатках і зборах.

Даведачна. Па агульнаму ж правілу, арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выказалі жаданне перайсці на спрошчаную сістэму, павінны з 1 кастрычніка па 31 снежня года, які папярэднічае году, у якім яны прэтэндуюць на прымяненне спрошчанай сістэмы, прадставіць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік апавяшчэнне аб пераходзе на спрошчаную сістэму.



В связи с установленным Указом Президента Республики Беларусь от 16 мая 2014 г. № 222 нового порядка реализации соответствующих товаров, индивидуальные предприниматели, уплачивающие единый налог, при наличии на все реализуемые товары документов, подтверждающих их приобретение (поступление), вправе перейти на применение упрощенной системы налогообложения с 1 июля или с 1 октября 2014 г. Для этого индивидуальные предприниматели соответственно не позднее 31 июля или 31 октября 2014 г. представляют в налоговый орган по месту постановки на учет уведомление о переходе на упрощенную систему налогообложения по форме, установленной Министерством по налогам и сборам. 

Справочно. По общему же правилу, организации и индивидуальные предприниматели, изъявившие желание перейти на упрощенную систему, должны с 1 октября по 31 декабря года, предшествующего году, в котором они претендуют на применение упрощенной системы, представить в налоговый орган по месту постановки на учет уведомление о переходе на упрощенную систему.