вторник, 19 августа 2014 г.

Беларусь па па беларуску. Аднаўленне пагалоўя свіней. Пошліны на аніліну і яго солі. Абмежаванні ва ўзаемным гандлі. Забароненыя для Расіі прадукты праз Беларусь і Казахстан.



Аднаўленне пагалоўя свіней.
Планы мерапрыемстваў па аднаўленні пагалоўя свіней для кожнага свінакомплексу і таварнай фермы ў Беларусі павінны быць распрацаваны і зацверджаны да 1 верасня бягучага года. Такі тэрмін вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2014 г № 793 "Аб дадатковых мерах па развіцці галіны свінагадоўлі». Каб вызначыць магчымасці аднаўлення пагалоўя свіней аблвыканкамы павінны да 23 жніўня правесці ацэнку стану закрытых свінагадоўчых комплексаў і ферм. 

Пошліны на аніліну і яго солі. 
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі часова знізіў стаўку ўвазных мытных пошлін на аніліну і яго солі з 5% да 0% ад мытнага кошту.

Абмежаванні ва ўзаемным гандлі.
З 19 жніўня павінны быць ліквідаваны абмежаванні ва ўзаемным гандлі Беларусі і Украіны.

Забароненыя для Расіі прадукты праз Беларусь і Казахстан.
Расея ўжо пачала выяўляць факты завозу прадукцыі праз Беларусь і Казахстан, якая забароненая для Расіі, але дазволена для Казахстана і Беларусі. Сярод іх яблыкі, слівы, персікі і таматы; малако, мяса і рыба.