среда, 29 апреля 2015 г.

Беларусь. Упершыню аштрафавалі карыстальнікаў неліцэнзійнай АС Windows



Факты выкарыстання пірацкіх копій Microsoft Windows і Microsoft Office былі выяўлены падчас інспекцыі праваахоўных органаў у адной з мінскіх кампаній. Рашэннем  суда Мінскага раёна на парушальніка аўтарскіх правоў Microsoft накладзены штраф, таксама аштрафаваны супрацоўнік, адказны за ІТ-інфраструктуру прадпрыемства. 

У дадзенай сувязі таксама цікава заўважыць, што ў Віцебску нядаўна адбыўся чарговы семінар для праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, на якім аператыўныя супрацоўнікі МУС былі навучаны спосабам выяўлення кантрафактнага праграмнага забеспячэння, методыкам вызначэння неліцэнзійных копій прадуктаў і працэдуры фіксацыі правапарушэнняў.